Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Публикации в СМИ
16/02/2017 09:02
На службе бізнэсу
16/02/2017 09:02
У адказе за сваіх гадаванцаў
16/02/2017 09:02
Ад бойкі да забойства — адзін крок…
16/02/2017 09:02
Дзяржслужачы: гонар і адказнасць
16/02/2017 09:02
Аснова спакою
16/02/2017 09:02
Жорстка, але справядліва
16/02/2017 09:02
Дом без любові
11/02/2016 08:02

Сярод правапарушэнняў, якія рэгіструюцца ў раёне, безумоўна, вельмі шмат прыпадае на канфлікты ў сямейна-бытавой сферы. Часта менавіта яны прыводзяць да цяжкіх злачынстваў — забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў, як правіла, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення. Тэрарызуючы сваякоў, патэнцыяльныя злачынцы з цягам часу атрымліваюць пачуццё беспакаранасці, што і прыводзіць да трагічных наступстваў. Спачатку скандалы, а потым і пагроза забойствам, якая мае рэальныя шанцы быць рэалізаванай. І гэта ўжо з’яўляецца падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы. Такіх выпадкаў, даведзеных да лагічнага завяршэння ў выглядзе вынясення прыгавору злачынцам, зафіксавана сёлета ўжо два.

Няўдзячны сынок

Уладзімір Вітта з Крышылавіч ужо неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за скандалы са сваімі бацькамі. Тым не менш гэта ніяк не паўплывала на яго паводзіны. У чарговы раз Уладзімір прыехаў да бацькоў на падпітку і лёг адпачываць, а калі прачнуўся ад працуючага тэлевізара, то пачаў абражаць бацькоў і выказваць сваё незадавальненне, грукаючы малатком і адвёрткай у сцену і дзверы пакоя, дзе знаходзіліся бацькі. Больш таго, ён кінуўся потым да іх і пачаў размахваць інструментам, выказваючы намер забіць.

Варта адзначыць, што ў гэтай справе прыцягнулі да сябе ўвагу характарыстыкі падсуднага. Калі  па месцы жыхарства ён меў адмоўныя водгукі, што падмацоўвала зафіксаваныя шматкратныя адміністрацыйныя правапарушэнні, здзейсненыя ім, то па месцы работы (у Клецкім раёне — заўв. аўт.) Уладзімір атрымаў станоўчую характарыстыку. Чытаючы дакументы, адразу і не паверыш, што яны датычацца аднаго і таго ж чалавека. Больш таго, як паказала экспертыза, падсудны пакутуе ад сіндрому алкагольнай залежнасці, прасцей кажучы, — хранічны алкаголік. Таму разам з годам папраўчых работ з утрыманнем 20 працэнтаў заробку ў даход дзяржавы за выказванне пагрозы забойствам сваім бацькам Вітта таксама рашэннем суда ў прымусовым парадку павінен праходзіць амбулаторнае назіранне і лячэнне ад алкагалізму.

Ахвяра нявесткі

Другі выпадак здаецца яшчэ больш дзікунскім. Жыхарка Малькавіч Людміла Хілюціч знаходзіцца на асаблівым рахунку ў праваахоўных органах і мясцовай улады, бо, акрамя шматразовых адміністрацыйных правапарушэнняў, яшчэ з’яўляецца і абавязанай асобай — пазбаўлена бацькоўскіх правоў і павінна кампенсаваць затраты на ўтрыманне сваіх дзяцей дзяржавай. Але цяга да “вясёлага” жыцця ў яе мацней за мацярынскія пачуцці. Вось і на пачатку сакавіка жанчына пасля работы вырашыла “адпачыць” за шклянкай спіртнога. Для гэтага пайшла да свекрыві і пазычыла ў яе 150 тысяч рублёў. Маўляў, на запчасткі. Позна вечарам жанчына, убачыўшы ў вокнах хаты сына святло, вырашыла паглядзець, што там адбываецца. Як аказалася, сына дома не было, але разам з нявесткай знаходзіўся невядомы малады мужчына, які на грукат і прапанову адчыніць дзверы, адразу схаваўся ў шафу, а потым, калі свякроў яе адчыніла, проста збег. Затое нявестка разышлася не на жарт.

Дагнаўшы сваю свякроў, якая пайшла дамоў, Людміла зайшла разам з ёй у хату і ўчыніла “разборкі” — пагражала спаліць разам з хатай. Нават падпаліла фіранку, каб напалохаць жанчыну, а потым яшчэ некалькі разоў ударыла ў грудзі. Адчуваючы адвагу, нявестка пачала патрабаваць яшчэ і грошы на выпіўку. Свякроў адказала, што яны схаваны на двары, і здзекі з яе працягваліся ўжо на вуліцы. Людміла Хілюціч штурхала жанчыну і збіла з ног, а потым абліла вадой, сцвярджаючы, што гэта паліва, і яна падпаліць дом і саму свякроў. Чым гэта магло закончыцца можна цяпер толькі меркаваць, але, дзякуючы выпадковасці, ахвяры ўдалося схавацца.

Два месяцы арышту і прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму можа і не выправяць ужо Людмілу Хілюціч, але, па меншай меры, дадуць адпачыць сваякам, ды і для самой асуджанай гэта, бадай, апошняе, папярэджанне збочыць з дарогі змроку.

х х х

Кожны раз разглядаючы крымінальныя справы, якія датычацца бытавога насілля, думаеш, няўжо нельга было папярэдзіць, прадухіліць злачынства? Варта толькі трымаць чалавека ў рамках, не патураць яму і не шкадаваць яго, думаючы, што можа ўсё ўладкуецца. Але, як правіла, шкадуюць, спадзяюцца, а тым часам спее ў душы чалавека пачуццё беспакаранасці. Толькі жорсткімі мерамі магчыма потым яго спыніць. Галоўнае зрабіць гэта своечасова.

Вадзім БАГАТКА, намеснік пракурора Ганцавіцкага раёна.

11/02/2016 08:02

Совместными усилиями можно предупредить детскую преступность

За 8 месяцев 2015 года в Ганцевичском районе совершено подростками 6 преступлений, за аналогичный период 2014 года — 5, за весь 2013 год — 1, за 2012 год — 8.

Число несовершеннолетних преступников снизилось с 7 до 6, в состоянии алкогольного опьянения совершили преступления 2 подростка.

Вызывают обеспокоенность групповые преступления, а также хулиганства, сопровождающиеся повреждением чужого имущества.

За 7 месяцев 2015 года в районе подростками совершено 32 административных правонарушения, что в сравнении с аналогичным периодом предыдущего года увеличилось на 17 правонарушений.

Выявленные факты распития несовершеннолетними алкогольных напитков в общественных местах, или появление в пьяном виде составляют 30 процентов от общего количества совершенных подростками правонарушений.

Анализ обстоятельств совершения противоправных действий, изучение личности несовершеннолетних свидетельствуют, что одной из основных причин преступлений и правонарушений является  отсутствие должного контроля за поведением подростков со стороны родителей. Прокурором района последним объявлены официальные предупреждения о недопустимости ненадлежащего исполнения своих обязанностей по воспитанию детей.

Кроме того, в 2015 году участились случаи нахождения несовершеннолетних в возрасте до 16 лет в период с 23 до 6 часов вне дома без сопровождения взрослых. В этой связи 7 родителей привлечены к административной ответственности по ч.1 ст.17.13 КоАП.

Зарегистрирован рост выявленных правонарушений, предусмотренных ст. 17.4 КоАП, за вовлечение несовершеннолетних в антиобщественное поведение (с 1 до 4 правонарушений). За невыполнение обязанностей по воспитанию детей привлечен к ответственности 1 законный представитель несовершеннолетнего.

Судом Ганцевичского района в 2015 году к уголовной ответственности привлечено 3 подростка. Наиболее тяжкое из примененных судом наказаний — лишение свободы сроком 7 лет и 9 месяцев с отбыванием наказания в воспитательной колонии; в отношении одного несовершеннолетнего применены принудительные меры безопасности и лечения в психиатрическом стационаре.

Следует отметить, что неисполнение либо ненадлежащее исполнение родителями своих обязанностей по воспитанию, обучению или содержанию ребенка, совершение несовершеннолетним правонарушения и иных антиобщественных действий является критерием социально опасного положения последнего и может привести к отобранию ребенка у родителей, лишению родительских прав.

В соответствии с действующим законодательством, употребление несовершеннолетними спиртных напитков является основанием для постановки их на учет в наркологическом кабинете. Кроме того, противоправное поведение подростков является основанием для постановки их на учет в инспекции по делам несовершеннолетних.

Как показывает проведенный анализ, только взаимодействие всех органов, учреждений и организаций, осуществляющих профилактику безнадзорности и правонарушений  несовершеннолетних, при исполнении возложенных на них функций, добросовестное исполнение родителями своих обязанностей по воспитанию, обучению и содержанию детей, выработка у подростков мотивации к правомерному поведению в конечном итоге окажет действенное влияние на состояние преступности и правонарушений несовершеннолетних на территории района, а также приведет к сокращению детей, находящихся в социально опасном положении и нуждающихся в государственной защите.

Диана ЯкубЕЦ, помощник прокурора Ганцевичского района.

11/02/2016 08:02

Усё антыкарупцыйнае заканадаўства накіравана, у першую чаргу, на прадухіленнне злоўжывання сваімі паўнамоцтвамі з боку службовых асоб. Таму для дзяржаўных служачых і кіраўнікоў бюджэтных арганізацый, а таксама прадпрыемстваў, доля дзяржаўнай маёмасці ў якіх 50 і больш працэнтаў, ёсць пэўныя ўмовы работы і абмежаванні. Напрыклад, яны павінны штогод падаваць у падатковыя органы дэкларацыю аб сваіх даходах, не маюць права быць акцыянерамі таго ці іншага прадпрыемства, а таксама не маюць права мець дадатковы заробак, за выключэннем выкладніцкай, культурнай, творчай дзейнасці і медыцынскай практыкі. Таксама пунктам 2 артыкула 22 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь” вызначана, што заканадаўчымі актамі могуць быць устаноўлены іншыя абмежаванні, звязаныя з дзяржаўнай службай. Дарэчы, пры прыёме на работу згаданыя вышэй катэгорыі работнікаў у абавязковым парадку азнаямліваюцца пад роспіс з абмежаваннямі, якіх ім неабходна прытрымлівацца. Але як паказвае практыка, не ўсе гэта робяць.

Дадатковы заробак

Пры праверцы дэкларацый дзяржслужачых раёна за 2014 год высветлілася, што адзін з іх прадаставіў не поўныя звесткі аб сваіх даходах, якія належаць абавязковаму дэклараванню. А менавіта, не ўказаў, што летась дадаткова атрымаў заработную плату ў дзяржаўнай установе “Ганцавіцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб “Здароўе-7” у памеры 12 мільёнаў 616 тысяч 961 рубель, а таксама заробак у 24 мільёны 364 тысячы 318 рублёў, атрыманы ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю “Тапас Плюс”.

Яго дзейнасць у спартыўным клубе яшчэ можна вызначыць як выкладніцкую, хаця, улічваючы пасаду і магчымасць уплыву на дырэктара гэтай установы, тут ужо ўзнікаюць пэўныя сумненні, а вось работа ў будаўнічай фірме “Тапас Плюс” — яскравы факт грэбавання заканадаўствам. Такім чынам, відавочны адразу два правапарушэнні, якія цягнуць за сабою як адміністрацыйную, так і дысцыплінарную адказнасць у выглядзе штрафу і звальнення.

У гэтым выпадку мы вядзем размову не аб самой карупцыі, а аб парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства. Безумоўна, можна гаварыць, што ў большасці дзяржслужачых заработныя платы адносна невялікія і чаму б не даць ім магчымасць дадатковага заробку? Але нельга забываць, што тут узнікае магчымасць злоўжывання сваімі паўнамоцтвамі, а таксама лабіравання інтарэсаў людзей, якія, напрыклад, зацікаўлены ў доступе да бюджэтных сродкаў, выдзяляемых на тыя ці іншыя мэты, і гатовы плаціць за станоўчае вырашэнне пытання.

Дзяржслужачы? Ніякіх акцый!

У непрыемную сітуацыю трапіла і другая адказная асоба. З’яўляючыся дзяржслужачым, яна мела долю ўласнасці, а менавіта 9 акцый ва ўстаўным фондзе ААТ “Баранавіцкі малочны камбінат” і не перадала іх на час работы, у адпаведнасці з заканадаўствам, у давернае кіраванне дзяржаве, а значыць, прымала ўдзел у кіраванні згаданай камерцыйнай арганізацыяй.

Тут нельга гаварыць аб наўмыснам грэбаванні Законам, бо ў канкрэтнай сітуацыі аб нейкім лабіраванні інтарэсаў Баранавіцкага малочага камбіната размовы не ідзе, але ж заканадаўства адзінае для ўсіх. Тым больш, што аб абмежаваннях, звязаных з дзяржаўнай службай, дзяржслужачы азнаямліваўся, як і іншыя, пад роспіс. У выніку службовая асоба  прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці і звольнена з займаемай пасады.

Выратавальнікі таксама
маюць асаблівы статус

Інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ганцавіцкім раёне падчас пазапланавай праверкі быў устаноўлены факт прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі, якую ажыццяўляў супрацоўнік РАНС. А менавіта, ён займаўся вырабам сталярных рэчаў без аплаты адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб. Мужчыне падатковы орган даналічыў адзіны падатак у памеры 5 мільёнаў 150 тысяч рублёў і на гэтым пытанне было б закрыта, калі б не антыкарупцыйнае заканадаўства. У адпаведнасці з Палажэннем аб праходжанні службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, асобам радавога і малодшага саставу, якія не ажыццяўляюць функцыі дзяржаўнага нагляду і кантролю, хаця і дазваляецца работа па сумяшчальніцтве і выкананні іншых аплачваемых работ, але яна павінна ажыццяўляцца ў свабодны ад службы час і па ўзгадненні з Міністрам ці іншым начальнікам адпаведнай кампетэнцыі, вызначанай Міністрам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. А гэтага якраз і не было зроблена, што пацягнула за сабою дысцыплінарнае спагнанне і датэрміновае скасаванне службовага кантракта.

Злоўжыванне паўнамоцтвамі

Адно і тое ж правапарушэнне здзейснілі адразу два кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, за што і былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. А ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй” павінны панесці і дысцыплінарнае пакаранне.

Як устаноўлена райаддзелам унутраных спраў, адзін з іх у 2013 годзе шляхам падпісання загадаў аб паездках у службовыя камандзіроўкі і складанні авансавых справаздач аб знаходжанні ў іх на тэрмін больш адных сутак, незаконна атрымаў кампенсацыю камандзіровачных расходаў на суму 744 тысячы 950 рублёў. Па сутнасці, аднадзённая паездка афармлялася як камандзіроўка на некалькі сутак. Гэта заканадаўствам трактуецца адназначна — як злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі.

Аналагічнае правапарушэнне здзейсніў другі кіраўнік, які незаконна атрымаў кампенсацыю камандзіровачных расходаў у памеры 120 тысяч рублёў.

Хаця размова ідзе аб невялікіх грашах, ды можна спаслацца і на розныя жыццёвыя сітуацыі, але кожны кіраўнік павінен памятаць, што калі справа датычыцца дзяржаўных сродкаў, то іх расход заўсёды знаходзіцца пад асаблівым кантролем. Таму ўсе дзеянні, звязаныя з дзяржаўнымі расходамі, трэба абгрунтоўваць у адпаведнасці з заканадаўствам. І гэта датычыцца ўсіх адказных асоб.

Сяргей НАСЕНЯ, пракурор Ганцавіцкага раёна.

К списку новостей