Намеснік старшыні райвыканкама - Сарокаў Сяргей Вітальевіч
Намеснік старшыні райвыканкама
Сарокаў Сяргей Вітальевіч
Тэлефон (+375 1646) 6 82 11
ажыццяўляе кіраўніцтва сацыяльна-культурным комплексам, інфармацыйнай і ідэалагічнай работай;
ажыццяўляе дзяржаўную палітыку ў галіне працы, садзейнічання занятасці насельніцтва, сацыяльнай абароны, альтэрнатыўнай службы, развіцця турызму, дэмаграфічнай бяспекі;
арганізуе работу з кіруючымі кадрамі, рэзервам кадраў і з насельніцтвам;
удзельнічае ў распрацоўцы і суправаджэнні (карэкціроўцы) мабілізацыйнага плана.
Курыруе пытанні:
- аховы здароўя;
- адукацыі;
- культуры і мастацтва;
- фізічнай культуры, спорту і турызму;
- інфармацыйнай дзейнасці і сродкаў масавай інфармацыі;
- маладзёжнай палітыкі;
- падрыхтоўкі моладзі да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь;
- рэлігійных арганізацый;
- палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, фондаў і прафсаюзаў;
- каардынацыі ўзаемадзеяння з прафсаюзнымі арганізацыямі;
- сямейнай і гендэрнай палітыкі;
- аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння;
- летняга адпачынку дзяцей;
- рэалізацыі праграм міжнароднай гуманітарнай дапамогі;
- арганізацыі работы і ўзаемадзеяння з суб'ектамі прафілактыкі і грамадскімі фарміраваннямі па забеспячэнні прафілактыкі правапарушэнняў;
- работы добраахвотных дружын;
- своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых галінах;
- выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва раёна па курыруемых галінах;
- выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» у курыруемых арганізацыях;
- выканання заканадаўства ў сферы бяспекі (у тым ліку пажарнай і прамысловай) у падведамных арганізацыях.
Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:
- установы аховы здароўя «Ганцавіцкая цэнтральная раённая бальніца»;
- філіяла дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій»;
- Ганцавіцкай цэнтральнай раённай аптэкі № 83 Брэсцкага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя»;
- дзяржаўнай установы «Ганцавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»;
- установы адукацыі «Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці»;
- установы «Рэдакцыя ганцавіцкай раённай газеты «Савецкае Палессе»;
- дзяржаўнай установы «Ганцавіцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Здароўе-7»;
- вучэбна-спартыўнай установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Ганцавіцкага райвыканкама;
- дзяржаўнай установы «Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Ганцавіцкага раёна»;
- дзяржаўнай установы адукацыі «Ганцавіцкая дзіцячая школа мастацтваў».
Узначальвае:
- раённы каардынацыйны савет па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях»;
- Ганцавіцкі раённы каардынацыйны савет грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый;
- камісію па справах непаўналетніх райвыканкама;
- раённую прызыўную камісію;
- раённую камісію па забеспячэнні кантролю за арганізацыяй належнага і якаснага харчавання дзяцей ва ўстановах адукацыі;
- каардынацыйны савет па прафілактыцы венерычных хвароб і СНІДу;
- раённую камісію па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў;
- раённую камісію па аказанні адраснай сацыяльнай дапамогі;
- раённы каардынацыйны Савет па прафілактыцы і барацьбе з туберкулёзам;
- раённую камісію садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях;
- раённы каардынацыйны савет па рабоце з моладдзю;
- камісію па кантролю за выкарыстаннем гуманітарнай дапамогі;
- наглядальную камісію райвыканкама;
- іншыя камісіі, саветы, рабочыя групы па курыруемых галінах, якія створаны райвыканкамам.
Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:
Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем'ях";
Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2015 г. № 5 "Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе»;
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання дзяржаўных праграм па курыруемых галінах.
Ажыццяўленне кіраўніцтва дзейнасцю:
- аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама;
- аддзела па адукацыі райвыканкама;
- упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (у частцы пытанняў сацыяльнай абароны);
- аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама;
- галоўнага спецыяліста райвыканкама (па пытаннях спорту і турызму).